Статыстычная служба Еўрасаюза апублікавала дадзеныя па краінах ЕС з самым вялікім дзярждоўгам. У цэлым па Еўрасаюзе дзярждоўг па адносінах да ВУП скараціўся з 83,3% у канцы 2016 года да 81,6% у канцы 2017 года, сведчаць дадзеныя Еўрастата.

Самы высокі ўзровень дзяржаўнага доўгу да ВУП на чацвёрты квартал 2017 года мелі Грэцыя (178,6%), Італія (131,8%), Партугалія (125,7%), Бельгія (103,1%) і Іспанія (98,3 %). Найменшыя значэнні паказалі Эстонія (9%), Люксембург (23%), Балгарыя (25,4%), Чэхія (34,6%) і Румынія (35%).

Самы нізкі паказчык дэфіцыту бюджэту зафіксавалі ў Ірландыі і Эстоніі (-0,3% ВУП), Латвіі (-0,5%) і Фінляндыі (-0,6%). У Іспаніі зафіксаваны дэфіцыт бюджэту ў 3,1%, у Партугаліі - 3%. Прафіцыт бюджэту быў зафіксаваны на Мальце (3,9%), на Кіпры (1,8%), у Чэхіі (1,6%), у Люксембургу (1,5%), Германіі і Швецыі (1,3%), Нідэрландах (1,1%), Даніі (1%), Балгарыі (0,9%), Грэцыі і Харватыі (0,8%), Літве (0,5%). Пры гэтым у Славеніі даходы бюджэту супалі з выдаткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0