Беларускі бізнэс гатовы падладжвацца, але найперш яму трэба зразумець запыты маладых людзей. Уласна, таму кампаніі Nota Bene, «Група СКВІРЭЛ» і «А-100 Дэвелапмент» запусцілі даследчы праект, праз які паспрабуюць высветліць, як выглядаюць ідэальныя творчыя ўмовы для пакалення Z.

Арганізатары хочуць даведацца ўсё пра дызайн працоўнага месца, пра тое, якія элементы павінны прысутнічаць абавязкова і як сфармаваць творчую прастору за межамі офіса. Таму прадстаўнікоў пакалення Z (каму ад 6 да 18 гадоў) запрашаюць паўдзельнічаць у конкурсе відэа «Прастора для талентаў», які працягнецца да 1 чэрвеня.

Як паўдзельнічаць у конкурсе?

Зрабіць менавіта тое, што больш за ўсё падабаецца сённяшнім цінэйджарам: зняць кароткі відэаролік, у якім расказаць або паказаць, якой павінна быць ідэальная прастора для самарэалізацыі ў працы. А пасля выкласці яго ў фэйсбук, Укантакце або інстаграм з хэштэгам #пространстводляталантов. І даслаць спасылку на сайт конкурсу (тут жа можна азнаёміцца з усімі правіламі) — www.nota.by/kids

Аўтараў самых цікавых відэа запросяць на выніковае мерапрыемства ў фармаце ток-шоу «100 пытанняў даросламу». Школьнікі змогуць задаць любыя пытанні бізнэсменам, у ліку якіх старшыня праўлення «Групы СКВІРЭЛ» Зміцер Лазар, дырэктар групы кампаній «А-100 Дэвелапмент» Святлана Шэўлік, дырэктар студыі архітэктуры і інтэр'еру Nota Bene Таццяна Анціпава, генеральны дырэктар IHS Markit у Беларусі Максім Растапчук.

Пакаленне Z — гэта людзі, якія, паводле тэорыі пакаленняў, нарадзіліся пасля 1995 года (для ЗША) або пасля 2000 года (для постсавецкай прасторы). Яны не ўяўляюць жыцця без гаджэтаў і маюць кліпавае мысленне. Выдатна ўмеюць працаваць з любой інфармацыяй, але адрозніваюцца дрэннай памяццю. Імгненна пераключаюцца з адной задачы на іншую, але не ў стане засяродзіцца на чымсьці адным — проста таму што гэта ім нецікава.

Прадстаўнікі лічбавага пакалення не разумеюць, што такое субардынацыя, чакаюць адносін на роўных з кіраўніцтвам і лаяльнасці ад кампаніі. Цэняць камфорт, а калі не атрымліваюць таго, чаго хочуць, і настолькі хутка, як хочуць, ім здаецца, быццам у свеце штосьці пайшло не так. Кожны трэці з іх верыць, што праз 5 гадоў зойме лідарскую пазіцыю. Дарэчы, магчымасць асабістага развіцця матывуе іх больш, чым заробак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0