Здарэнні55

У Брэсце кліент бургернай ледзь не адкусіў вуха мужчыну, бо яму не спадабаўся колер валасоў прыбіральшчыцы

Суд у Брэсце пакараў штрафам 28-гадовага жыхара Маларыцкага раёна, які прыйшоў п'яным у брэсцкую бургерную і пабіўся з наведвальнікам.

Інцыдэнт адбыўся 25 снежня летась. Абвінавачаны пасля пляшкі лікёру і двух літраў піва зайшоў з жонкай і дзецьмі ў рэстаран хуткага харчавання ў адным з гандлёвых цэнтраў Брэста. Сям'я зрабіла замову і села за столік. У гэты час у зале працавала прыбіральшчыца. П'яны галава сямейства сказаў жанчыне, што яму не падабаецца колер яе валасоў. У адказ прыбіральшчыца сказала, што ёй не падабаюцца яго татуіроўкі. Гэта вывела абвінавачанага з сябе: ён стаў пераследваць работніцу і нецэнзурна яе абражаць.

Адзін з наведвальнікаў рэстарана заступіўся за прыбіральшчыцу — і абвінавачаны пераключыўся на яго. Нядоўгая сварка скончылася бойкай. Абвінавачаны штурхнуў мужчыну ў грудзі, а потым ударыў па твары. Яны счапіліся адзін з адным і ўпалі на падлогу. Там абвінавачваны ўчапіўся зубамі ў вуха пацярпелага і стаў цягнуць. У гэты момант у залу ўбеглі ахоўнікі. Адзін з іх пазней на судзе ўспомніў, што пацярпелы моцна закрычаў: «Вуха, вуха!». Іх сталі разнімаць, але абвінавачваны «моцна утрымліваў вуха пацярпелага» — ахоўніку прыйшлося рукамі расціскаць сківіцу, каб той не адкусіў яго.

Нарад затрымаў дэбашыра, а пацярпелы звярнуўся да медыкаў — на вуха давялося накладваць швы.

У судзе мужчына прызнаў сваю віну цалкам і раскаяўся. Пацярпелы прэтэнзій да яго не меў.

«Суд Маскоўскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у здзяйсненні гвалту ў дачыненні да асобы, якая выконвала грамадскі абавязак па спыненні правапарушэнняў, і прызначыў 30 базавых велічынь (735 рублёў) штрафу», — паведаміла Tut.by старшы памочнік пракурора горада Брэста Ірына Рубанава.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку18

Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі2

Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль5

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

Будаўніцтва кожнага кіламетра метро ў Мінску каштуе больш за $60 мільёнаў1

Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі6

Шаранговіч зламаў нагу ў апошнім матчы сезона НХЛ2

Нечаканая пагроза: ад змены клімату ў рысе становіцца больш мыш’яку5

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць