16-гадовы жыхар Мінскага раёна, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, спрабаваў скрасці пляшку гарэлкі і піва ў сталічнай краме, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Узяўшы пляшку гарэлкі і піва, 16-гадовы падлетак накіраваўся да выхаду.

Хлопца заўважыла прадавец крамы і паспрабавала перашкодзіць яму выйсці. Жанчына, утрымліваючы дзверы, паклікала па дапамогу іншага прадаўца, аднак юнак уцёк. Следам за падлеткам пабег ахоўнік крамы. У выніку хлопец быў затрыманы і дастаўлены ў інспекцыю па справах непаўналетніх (ІСН) Цэнтральнага РУУС Мінска.

Затрыманы з'яўляецца студэнтам аднаго са сталічных каледжаў, знаходзіцца на ўліку ў ІСН. Хлопца зараз могуць накіраваць у спецыялізаваную школу закрытага тыпу.

У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 14 (Замах на злачынства) і па ч. 1 арт. 206 (Рабаванне) КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0