Побач са скульптурай амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа ў нью-ёркскім музеі мадам Цюсо з'явілася васковая фігура яго жонкі Мелані Трамп. Пра гэта паведамляе NBC News.

Скульптура з'яўляецца часткай экспазіцыі пад назвай «Give Melania a Voice» (Дайце Меланіі выказацца), якая дазволіць наведвальнікам публікаваць паведамленні ад імя першай лэдзі ЗША на старонцы музея ў Twitter да 31 мая

Былы прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсер першым сфатаграфаваўся на фоне фігур Трампаў і заявіў, што яны вельмі падобныя на арыгіналы. Twitter музея апублікаваў фота Спайсера.

Фігура Трампа знаходзіцца ў музеі мадам Цюсо са студзеня 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0