1 мая будзе склікана спецыяльнае пасяджэнне парламента наконт абрання прэм'ер-міністра, паведамляе армянская служба Радыё Свабода.l

Прэм'ер Серж Саргсян 23 красавіка падаў у адстаўку пад ціскам масавых вулічных пратэстаў.

На 25 красавіка была запланавана сустрэча лідара пратэстнага руху Ніколы Пашыняна з в.а. прэм'ер-міністра Карэнам Карапецянам. Аднак перамовы не адбыліся, і Пашынян абвясціў пра аднаўленне акцый грамадзянскага непадпарадкавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0