Галоўным арбітрам прызначаны партугалец Пэдру Праэнса Алівэйра Алвэш Гарсія.

Судзьдзі на лініі — Берціну Кунья Міранда і Жазэ Трыгу (Партугалія), паведамляе афіцыйны сайт ФК «Зэніт».

Прэс‑служба клюба таксама нагадвае, што назіральнікі УЭФА папярэджваюць заўзятараў пра забарону выкарыстаньня фаераў ды іншай піратэхнікі на трыбунах стадыёну. Пачынаючы з матчаў групавога этапу, уведзена новая сыстэма відэаназіраньня, якая дазваляе ідэнтыфікаваць кожнага заўзятара.

***

Сёньня, 20 кастрычніка, у 16:30 паводле менскага часу ў прэс‑цэнтры стадыёна «Пятроўскі» пройдзе прэс‑канфэрэнцыя галоўнага трэнераі БАТЭ Віктара Ганчарэнкі, а 17‑й пачнецца трэніроўка барысаўскага клюба.

Матч «Зэніт» — БАТЭ пройдзе ў аўторак, 21 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу.

Пачатак у 19:30 паводле менскага часу. Трансьляцыя на БТ у 19:15.