Урачыстая цырымонія запуску фантанаў адбудзецца ў 17.00 каля самага вялікага па плошчы гарадскога фантана, што знаходзіцца перад мінскай Операй, піша БелТА.

У музычным тэатралізаваным паказе возьмуць удзел артысты балета Вялікага тэатра і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, дзіцячыя творчыя калектывы. Прадстаўленне будзе доўжыцца 30 хвілін.

У гэты дзень запрацуюць і атракцыёны ў гарадскіх парках.

Трэба зазначыць, што сёлета цэны на атракцыёны трохі вырастуць.

Пракаціцца на коле агляду ў парку Чалюскінцаў будзе каштаваць 2 рублі, у парку імя Горкага — 3 рублі ў закрытай і 3,5 рубля ў адкрытай кабінках. Кошт іншых атракцыёнаў вагаецца ад 70 капеек да 3,5 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0