Улада3232

Каля 500 дэманстрантаў прайшлі «Чарнобыльскім шляхам — 2018» АНЛАЙН, ФОТА, ВІДЭА

 У Мінску 26 красавіка прайшоў традыцыйны Чарнобыльскі шлях, прымеркаваны ўгодкам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Сёлетняя акцыя сабрала каля 500 удзельнікаў. Яны прайшлі ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы непадалёк ад плошчы Бангалор, дзе адбыўся мітынг.

NN.BY вяла анлайн-рэпартаж з месца падзей.

20:21

Павел Севярынец зачытаў выніковую рэзалюцыю «Чарнобыльскага шляху — 2018».

«Наша Ніва» сканчвае анлайн-трансляцыю мерапрыемства. Дзякуй за ўвагу!

20:11

Выступілі берасцейскі актывіст Аляксандр Кабанаў, эколаг Таццяна Новікава, ліквідатар Іван Віктоўскі, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і іншыя.

Павел Севярынец расказаў канкрэтныя даты правядзення акцый супраць АЭС. У кожны 26-ы дзень наступнага месяца будуць праводзіцца антыядзерныя мерапрыемствы. Расклад такі: па чарзе Заслаўе, Радашковічы, Маладзечна, Вілейка, Смаргонь, Ашмяны і, нарэшце, Астравец.

19:49

Хвіліна маўчання, кароткі мітынг.

19:42

19:37

Дэманстрантаў падышлі да агароджы, але міліцыянты іх надглядаць нават не збіраюцца.

19:33

19:30

Падчас шэсця вялікая частка ўдзельнікаў «згубілася». Да Чарнобыльскай капліцы добра калі дабярэцца палова дэманстрантаў. Ды і мітынгу, хутчэй за ўсё, не будзе, толькі пару рытуальных прамоваў.

19:23

Вось так выглядала акцыя ў Кіеўскім скверы, якую ладзіла КХП-БНФ. Сабралася 40 чалавек. 

19:16

Дзядуля з украінскім сцяжком расказвае, што мае дзве радзімы — і Беларусь, і Украіна. Сам ён з Цярнопальскай вобласці, кажа, што паходзіць з месцаў, дзе Бандэра ганяў рускіх.

19:09

Шэсце праходзіць міма гандлёвага цэнтра «Еўропа». Па падліках назіральнікаў-вясноўцаў, рушыць 430 чалавек.

19:03

Палітолаг Валер Карбалевіч жорстка адзначае: у арганізатараў няма стратэгіі. Ці то гэта жалобная акцыя? Ці то пратэст? Калі АЭС ужо пабудаваная, які сэнс пратэставаць?

18:59

Іншы хлопец прынёс сцяг Арменіі, праўда, перагорнуты дагары нагамі.

18:58

Хлопец з нацыянальным сцягам на плячах прыйшоў на акцыю разам з двума сабакамі — Евай і Лунай. Мяркуе, што ім падабаецца.

18:46

18:46

Людзі ідуць даволі ціха, толькі час ад часу нехта зацягвае «Не АЭС!»

18:44

Адначасова сваю акцыю ў Кіеўскім скверы праводзіць КХП-БНФ. Тут сабралася некалькі дзясяткаў чалавек.

«Прагрэс, рэгрэс, Чарнобыль, ЧАЭС і Астравец — усім нам капец», — напісана на расцяжцы.

18:42

Адзін з удзельнікаў шэсця расказвае, што прыйшоў на акцыю ў знак салідарнасці з краязнаўцам, мытнікам Алесем Юркойцям. Нагадаем, той быў прысуджаны да працяглага зняволення нібыта за атрыманне хабараў. Юркойць віну не прызнаў. 

18:39

Галава калоны завярнула на вуліцу Сурганава. У шэсці ўдзельнічае некалькі сотняў чалавек.

18:38

18:33

Севярынец анансуе правядзенне вулічных акцый у гарадах па дарозе з Мінска да Астраўца у 26 дзень кожнага месяца. Вынікам павінен стаць «Астравецкі шлях» 26 лістапада.

18:29

Шэсце пачынаецца. Можна налічыць 300-400 чалавек.

18:28

18:27

18:23

Максім Вінярскі па-ранейшаму пратэстуе асобна ад большасці. Ён запаліў фаер праз дарогу ад кінатэатра «Кастрычнік» і гукае па-руску «Свабоду палітвязням».

18:19

Прадпрымальнік Алесь Таўстыка прыйшоў на акцыю з дзіўнай кампазіцыяй у руках: тут сцягі Італіі, Фінляндыі, Польшчы, Швецыі, Германіі, ЗША, а таксама партрэт Аляксандра Лукашэнкі.

18:16

Эканаміст Сяргей Чалы адзначае, што праблемы ёсць перадусім з эканамічнай мэтазгоднасцю будаўніцтва Астравецкай АЭС. «Мы будзем мець прафіцыт, а перспектывы экспарту энергіі палітычна ўскладненыя», — тлумачыць ён.

18:11

Эколагі праводзяць свой перформанс — кожны ахвотны можа пагуляцца з цацачным корпусам рэактара, напрыклад, паваліць яго на зямлю.

18:09

Наш карэспандэнт перадае, што пакуль сабралася каля 150 чалавек.

18:05

Праз дарогу стаіць асобная купка актывістаў — Вольга Мікалайчык, Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі. Яны стаяць з патрэтамі асуджаных па палітычных прычынах.

18:04

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў расказвае пра экалагічныя праблемы Астраўца, Светлагорска і Брэста.

Тлумачыць, што арганізатары асэнсаваны абралі той самы фармат акцыі, што і раней.

17:57

«Наша Ніва» пачынае тэкставую трансляцыю з Чарнобыльскага шляху — 2018.

У Мінску зараз +12 градусаў, час ад часу ідзе дробны дождж. 

* * *

Акцыя дазволеная Мінгарвыканкамам. Збор удзельнікаў пачнецца а 18 на пляцоўцы ля кінатэатра «Кастрычнік». Затым адбудзецца дэманстрацыя па вуліцах Сурганава і Арлоўскай да царквы ў гонар іконы Божай Маці «Спатоленне загінулых», дзе запланаваны мітынг і цырымонія ўскладання кветак.

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» маюць намер патрабаваць спынення будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

***

«Чарнобыльскі шлях» — вулічная акцыя, якую беларуская апазіцыя праводзіць штогод з 1988 года ў Мінску ў фармаце шэсця, што завяршаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмсіл. Выключэннем быў 2011 год, калі сталічныя ўлады забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на мітынг.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня3

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем36

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня3

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць