27.04.2018 / 11:46

У Касуце пад Вілейкай нехта заклеіў надпіс «Лапіцкі — герой Нацыянальнага Cупраціўлення» ФОТА 41

«Праязджаў праз сяло Касута Вілейскага раёна і заўважыў, што там нехта заклеіў інфармацыю, што Расціслаў Лапіцкі — герой», — напісаў у «Нашу Ніву» чытач Павел Т.

Так раней выглядаў турыстычна-краязнаўчы стэнд вёскі Касута з інфармацыяй пра славутых землякоў:

А так стала цяпер:

Чытайце таксама: Міхась Чарняўскі: Гэта была беларуская «Маладая гвардыя»

Расціслаў Лапіцкі быў кіраўніком падпольнай патрыятычнай арганізацыі.

Лапіцкі быў родам з вёскі Касута Вілейскага раёна. Ягоны бацька там служыў праваслаўным святаром.

У 1948—1949 гадах Лапіцкі з сябрамі распаўсюджвалі антысавецкія ўлёткі ў зоне Смаргоні-Мядзела-Нарачы. Арганізацыя пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшлі савецкія спецслужбы.

У 1950 годзе група была раскрытая.

Допыты, катаванні — і прысуд.

Група ставіла сваёй задачай дабіцца незалежнасці Беларусі, што разглядалася савецкім рэжымам як асаблівае злачынства. Удзельнікаў адправілі гніць у канцлагеры, а кіраўнікі — Расціслаў Лапіцкі ды Факунда Несцяровіч — былі асуджаныя на расстрэл. Несцяровіч напісаў прашэнне аб памілаванні, і расстрэл яму замянілі зняволеннем. Расціслаў пісаць прашэнне адмовіўся. Яго расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі. Было яму тады 22 гады.

У Касуце захавалася хатка Лапіцкіх і царква, дзе служыў бацька Лапіцкага. Больш пра Расціслава Лапіцкага можна прачытаць у кнізе: Міхась Чарняўскі. Як пошуг маланкі. — Мінск: Тэхналогія, 2006.

nn.by

10
Цікава / Адказаць
27.04.2018 / 11:53
Сумна...

11
777 / Адказаць
27.04.2018 / 11:57
Камуністычнае адроддзе
9
Генэрал Голад / Адказаць
27.04.2018 / 12:02
Каб ім рукі паламала. 
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру