03.05.2018 / 10:45

Апошні шанец атрымаць два крутыя смартфоны Samsung Galaxy A8|A8+!  8

Здаецца, зусім нядаўна «Наша Ніва» і Samsung Galaxy A8|A8+ абвясцілі пра старт конкурсу «Навучы бабулю рабіць сэлфі», як ужо застаецца ўсяго тыдзень да сканчэння прыёму вашых фотаздымкаў. Пасля — галасаванне і абранне пераможцы.

І вы ўсё яшчэ можаце паспець паўдзельнічаць! Для гэтага трэба прадэманстраваць бабулі ці дзядулі, як працуе камера і як рабіць сэлфі, ды падзяліцца здымкам, што ў іх атрымаецца, у сацсетках з хэштэгамі #nn_A8belarus #samsungbelarus.

Больш падрабязныя правілы конкурсу

Канкурэнцыя за галоўныя прызы ўзмацняецца, днямі мы атрымалі яшчэ пяць фотагісторый. Абраць з іх тры самыя-самыя журы будзе вельмі складана — гэта стала зразумела ўжо даўно.

Уявіце сабе, што гэтаму герою фотаздымка, Уладзіміру Ігнатовічу, 95 год і ён прайшоў усю вайну, на якой быў кулямётчыкам. Варожыя кулі абыходзілі яго бокам, а цяпер бокам абыходзіць і старасць. Уладзімір Якаўлевіч здольны хадзіць без кійка, а кожны свой дзень апісвае ў дзённіку. Сэлфі засвоіў без праблем. «Проста глядзіш, як у люстэрка», — пракаментаваў спадар Уладзімір.

А вось Аляксандра Шчэмер — сапраўдная зорка свайго роднага Барысава. У мінулым доктарка, сёння яна не толькі спявае ў народным хоры, але і актыўна заўзее за футбольнае БАТЭ. А яшчэ Аляксандра Дзмітрыеўна неабыякавая да парадку: дзякуючы ёй у двары чыста, а мясцовыя кіроўцы паркуюцца па правілах.

Фота ад Яніны Медушэўскай прыляцела да нас з прывітаннем з Гродзешчыны — з вёскі Далматаўшчына Карэліцкага раёна. Яніна Іванаўна доўгі час працавала на ферме, даіла кароў, даглядала цялят. Вельмі любіць чытаць. І не толькі класіку, а, напрыклад, Альгерда Бахарэвіча. Унучка Вераніка дзякуе бабулі за ўсё: «Яна навучыла нас працаваць, паважаць зямлю і асабліва хлеб. Да гэтага часу не падымаецца рука выкінуць хоць акрайчык у сметніцу».

Ірына Макеева хоць і пражыла большую частку жыцця ў горадзе, цяпер абрала для сябе вёску. І не шкадуе. Кожнае лета яна на агародзе, каб парадаваць родных свежай смачнай гароднінай. Дзякуючы вясковаму ладу жыцця, кажуць унукі, жанчыне ўдалося захаваць прыгожую беларускую гаворку.

Аляксандры Хохрынай з Мінску — 94 гады. Жыццё ў яе было такое цікавае, што ўнукі і праўнукі хочуць напісаць пра яго кнігу. «Былі б у гэтай кніжцы старонкі болю і пакут, звязаныя з галадаморам ва Украіне, калі з 7 чалавек у сям’і жывая засталася толькі яна. Былі б і старонкі вандраванняў. Старонкі стойкасці, калі давялося перажыць тыф і малярыю. Старонкі спачування і дапамогі — аб працы ў саратаўскiм вайсковым шпіталі з параненымі. Старонкі пачэснай працы ў легендарным мінскім універсаме «Цэнтральны»…». Прайшоўшы праз усё гэта, Аляксандра Емельянаўна не згубіла пачуццё гумару. «Вы выглядаеце на ўсе 100!», — кажуць ёй. «Не, усяго на 94», — адказвае яна.

Вось такая пазітыўная і жыццелюбівая атрымалася новая пяцёрка ўдзельнікаў конкурсу. Далучайцеся і вы! Нагадаем, што самага крэатыўнага аўтара сэлфі чакаюць адразу два смартфоны: Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+.

Глядзець сэлфі ўсіх удзельнікаў конкурсу

nn.by

7
Ліса / Адказаць
30.04.2018 / 19:29
Бабушка агонь на последнем фото, и у всей семьи искренний позитив на лицах
7
екн / Адказаць
02.05.2018 / 00:57
старым людям телефоны такие не нужны внукам отдадут а те аж из трусов выпрыгивают тоб на халяву его получить
5
Ілья / Адказаць
03.05.2018 / 13:23
екн, вы не правыя. Гэта выдатны спосаб пакінуць у інтэрнэце памяць пра бабуляў і дзядуляў. Яны хутка адыдуць да Госпада, а ў інтэрнэце яны застануцца навечна. Мо праз 1000 год людзі моцна зменяцца, і на прыкладзе вашай бабулі будуць паказваць як выглядалі людзі раней і чым яны займаліся ў інтэрнэце.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру