На таргах у Мінску 27 красавіка еўра патаннеў на 0,0178 рубля да 2,4268 беларускага.
З 11 красавіка, калі еўрапейская валюта дасягнула максімальнага значэння (2,5580), ён патаннеў на 13 капеек.
Даляр сёння ўмацоўваецца на 0,0020 да 2,0095 беларускага.
Суадносіны даляр/еўра складаюць 1,21.
Расійскі рубель умацаваўся на 0,0043 да 3,2054 беларускага за 100 расійскіх.