27.04.2018 / 15:01

МЗС: Інфармацыя аб «пажары» на БелАЭС была спецыяльна прымеркавана да гадавіны катастрофы на ЧАЭС 15

Фота Дзмітрыя Брушко

У МЗС Беларусі атрымалі ноту МЗС Літвы і рыхтуюць адказ. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, піша Tut.by.

«Вычарпальны каментар па дадзенай сітуацыі ўжо быў дадзены МНС і Мінэнерга Беларусі. Таму відавочна, што інфармацыя аб нейкім «пажары» і здагадкі былі спецыяльна прымеркаваныя да гадавіны трагічнай катастрофы на ЧАЭС і выкарыстоўваюцца ў адкрыта палітычных і прапагандысцкіх мэтах», — адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі таксама паведаміў, што ў ведамстве атрымалі ноту літоўскага боку.

«Накіравалі зварот МЗС Літвы ў кампетэнтныя беларускія структуры і аператыўна падрыхтуем афіцыйны адказ», - паабяцалі ў МЗС.

26 красавіка, у гадавіну чарнобыльскай трагедыі, у МЗС Літвы выклікалі пасла Беларусі Аляксандра Караля. Яму ўручылі ноту з просьбай прадаставіць падрабязную інфармацыю пра інцыдэнт, які адбыўся 17 лютага на БелАЭС.

Напярэдадні антыядзерны актывіст Мікалай Уласевіч паведаміў, што 17 лютага ў сістэме аварыйнай абароны рэактара на АЭС адбылося ўзгаранне падчас выпрабавальнага запуску абсталявання сістэмы аварыйнай абароны рэактара. БелАЭС і МНС абверглі факт пажару. Па дадзеных ведамстваў, гаворка ідзе аб кароткім замыканні на часовым сілавым кабелі, якая гарантуе электразабеспячэнне вежавага крана.

1
LMI / Адказаць
27.04.2018 / 15:12
Гы-гы-гы, вось так усе складана...Кругом ворагі, а наша маладая Рэспубліка зараз змагаецца за сваю будычыню. Так-так
0
Хром / Адказаць
27.04.2018 / 15:18
БелАЭС не мусіць запрацаваць!
0
Olka / Адказаць
27.04.2018 / 15:21
Ну так МИД никто не мешал проинформировать литовскую сторону ещё в феврале об этом инциденте, а росиийским строителям станции никто не мешал рассказать правду об этом чп. Как раз наоборот все ждут от них полной прозрачности и правдивости, но российская сторона всё скрывает! Впрочем как обычно.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру