Машыны ДАІ з прыборамі фотафіксацыі парушэнняў паркоўкі пачалі працаваць у Мінску. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.

«У кожным раёне Мінска запрацавалі праграмна-апаратныя комплексы «Паркрайт». Яны аўтаматычна фіксуюць парушэнні правілаў спынення і стаянкі. Па аналогіі з фотафіксацыяй парушэнняў хуткасці да адказнасці прыцягваецца ўласнік транспартнага сродку, такім жа чынам будуць накіроўвацца лісты са штрафамі», — распавёў Андрэй Зыранаў.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск працуе таксама падраздзяленне ДАІ Мінска, абсталяванае новым комплексам.

Машына ДАІ праязджае па вуліцы, фіксуе парушальнікаў, пасля едзе па тым жа маршруце яшчэ раз. Калі за пяць хвілін парушальнік не з'ехаў, ён аўтаматычна атрымае штраф. 

Штраф за парушэнне правіл паркоўкі і стаянкі складае адну базавую велічыню (24,50 рублёў).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?