Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што высока ацэньвае прыпыненьне санкцый адносна беларускіх чыноўнікаў.

«Я вельмі высока ацэньваю гэтыя крокі, яны ім няпроста даліся, улічваючы, што ў Эўразьвязе 27 краін. Думаю, у нас вельмі добрыя пэрспэктывы ва ўзаемаадносінах з Эўропай», — адзначыў А.Лукашэнка, адказваючы ў Менску на пытаньні журналістаў.
Паводле А.Лукашэнкі, «Эўропа зрабіла няхай і маленькі крок, паўкрока, але ён значны». У сваю чаргу Беларусь гатова зрабіць «вялікія крокі».
«У нас шматвэктарная палітыка. Мы ў цэнтры Эўропы — і гэтым усё сказана. Таму для нас важная Эўропа. А з расейцамі мы — адзін народ», — заявіў А. Лукашэнка.
Паводле А.Лукашэнкі, «усялякія перашкоды для дыялёгу з ЭЗ зьнятыя».
Таксама ён адзначыў: «Мы ня дружым з арабамі супраць габрэяў ці з габрэямі супраць арабаў».
Па ягоных словах, «габрэі — разумная нацыя, і іранцы — ня дурні».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары