27.04.2018 / 18:41

Гурт ABBA запісаў новыя песні ўпершыню за 35 гадоў 5

Шведскі поп-гурт ABBA запісаў у студыі дзве першыя кампазіцыі за 35 гадоў.

Музыкі прызналі, што новы матэрыял стаў «нечаканым наступствам» нядаўна прынятага рашэння аднавіць супрацоўніцтва.

«Мы ўсе чацвёра вырашылі, што было б выдатна вярнуцца ў студыю праз 35 гадоў, — гаворыцца ў твітары гурта. - …і аказалася, што час спыніўся».

Пакуль не абвешчаная дата публікацыі новых песень, але адна з іх пад назвай I Still Have Faith In You у снежні ўпершыню прагучыць у эфіры ў сумеснай перадачы тэлеканалаў BBC і NBC.

Нягледзячы на выпуск новых песень, да канцэртных выступах гурт не вернецца.

0
Abba fan / Адказаць
27.04.2018 / 19:29
Супер!
10
Джанни Родари / Адказаць
27.04.2018 / 23:25
А что так? Могли бы ещё немного покобелиться. Что бы вообще никто не понял что за пенсионеры на сцене.
2
хамса / Адказаць
28.04.2018 / 18:13
існуюць добрыя (лепш па-мойму за арыгінал)) металічныя каверы песень Аббы - https://www.youtube.com/watch?v=72O0rhMT_T8
майму (не майму)) Рэду прысвячаецца)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру