Валянціна Мацвіенка.

Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка падчас пасяджэння Савета заканадаўцаў Расіі нагадала міністру сувязі Расіі аб неабходнасці адмены роўмінгу з Беларуссю. Акрамя гэтага прагучала яшчэ больш глабальная прапанова.

«Мы ставілі пытанне наогул аб адмене роўмінгу ў саюзнай дзяржаве. У Еўрасаюзе усё адмянілі. Мы, саюзная дзяржава, і ў нас роўмінг. Нам што, Беларусь замежжа? Адсюль і для бізнэсу праблемы, і для грамадзян»,

— заявіла Валянціна Мацвіенка і паабяцала спытаць за рэалізацыю з адказных.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?