
27 красавіка актывісты Цэнтра правоў прызыўніка атрымалі адказ пракуратуры Рэчыцкага раёна па пытанні размяшчэння на сайце газеты «Дняпровец» артыкула «Прозвішчы ухілістаў Рэчыцкага раёна паведамілі ў ваенкамаце» з імёнамі і хатнімі адрасамі прызыўнікоў, названых «ухілістамі».
У адказе пракуратуры паведамляецца, што па выніках праведзенай праверкі за дапушчаныя парушэнні патрабаванняў законаў галоўны рэдактар газеты «Дняпровец» і вайсковы камісар Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў папярэджаны пракурорам Рэчыцкага раёна аб недапушчальнасці такіх парушэнняў заканадаўства ў будучыні.
Тым не менш, асабістыя дадзеныя прызыўнікоў застаюцца ў тэксце артыкула на сайце газеты да гэтага часу.
Каментары