Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што калі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ўдасца дасягнуць прагрэсу ва ўрэгуляванні канфлікту на Карэйскім паўвостраве, то ён будзе дастойны ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Пра гэта сенатар распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News.

«Дональд Трамп пераканаў Паўночную Карэю і Кітай у тым, што сур'ёзна ставіцца да пераменаў. Мы яшчэ не дасягнулі іх, але калі гэта адбудзецца, то прэзідэнт Трамп заслугоўвае Нобелеўскую прэмію міру», - сказаў Грэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0