Сястра Эманюэль — манашка, якую вельмі шануюць францускія і бэльгійскія каталікі — памерла ў гарадку Кальён на поўдні Францыі, не дажыўшы месяц да свайго стогадовага юбілею.

Сястра Эмануэль (Мадлен Санкан) нарадзілася ў Брусэлі 16 лістапада 1908 г. Усё сваё жыцьцё яна прысьвяціла дапамозе абяздоленым ды вырашэньню праблемаў адукацыі дзяцей.

Яна нарадзілася ў сям’і пасьпяховага фабрыканта, але ўжо падлеткам склала манаскія шлюбы.

У 1980‑х сястра Эманюэль заснавала асацыяцыю для барацьбы з галечай і дапамогі бяздомным, жыла доўгі час ў Эгіпце, Тунісе, Турцыі, Судане, Індыі, на Філіпінах, дзе займалася будаўніцтвам школ і бальніц у жабрацкіх кварталах.

Ватыкан назваў сястру Эманюэль «вялікай фігурай у хрысьціянскай дабрачыннасьці», нягледзячы на тое, што яна ўсё жыцьцё выступала супраць шэрагу палажэньняў афіцыйнага курсу апостальскай сталіцы.

Паводле Эўраньюс, фота enkiri.com