Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Жыткавіцкім райвыканкаме, піша БелТА

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі цяпер няма падставы для росту цэнаў.

«У гэтым годзе 5-6% мы павінны па краіне мець інфляцыю. У наступным — 4-5%. Мы павінны выйсці на 3-4%.

Не трэба 1,5%, як у Еўропе або ў Амерыцы.

Бо інфляцыя — гэта таксама нечы заробак. І мы яшчэ не настолькі сёння намацалі рынкавым чынам тую цану, пры якой будзе рэнтабельнай тая ці іншая прадукцыя. Таму няхай будзе 3-4% да канца пяцігодкі», - заявіў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0