На шляху аматараў хуткасных паездак па начным Мінску ДАІ створыць шэраг дадатковых перашкод, паведаміў «Мінск-Навінам» намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.

— Пачатак матацыклетнага сезона быў азмрочаны ДТЗ, а таксама гібеллю дзяўчыны-пасажыра. Ужо пачалі паступаць звароты ў Дзяржаўтаінспекцыю ад жыхароў сталіцы, якія просяць абараніць, засцерагчы, спыніць начное катанне байкераў па асноўных праспектах горада. У мінулым годзе мы пачалі праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы. Сёлета працу актывізуем. У першую чаргу будзем прымяняць тэхнічныя сродкі і меры па арганізацыі дарожнага руху. Бо пагоні за матацыклістамі, спробы злавіць парушальніка нярэдка сканчаюцца сумна. Таму калі заўважым, што ў нейкім месцы ўладальнікі матацыклаў збіраюцца і ганяюць па вуліцах, - усталюем штучную няроўнасць альбо зменім рэжым светлафорнага аб'екта.

Паводле яго слоў, святлафоры ў начны час наўмысна выводзяцца з рэжыму зялёнай хвалі і працуюць па-рознаму, каб недысцыплінаваным матацыклістам і аўтааматарам было не вельмі камфортна ганяць па начных праспектах.

Таксама на хуткасных участках вуліц паблізу жылой забудовы усталёўваюць мабільныя камеры фотафіксацыі. Месцазнаходжанне гэтых прыбораў штодня мяняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0