У Санкт‑Пецярбург на матч Лігі чэмпіёнаў з «Зэнітам» прыбылі 18 футбалістаў БАТЭ:

Верамко, Гутар, Ліхтаровіч, Сасноўскі, Валадзько, Мірчаў, Блізьнюк, Крывец, Скавыш, Няхайчык, Хагуш, Сівакоў, Радзівонаў, Пеха, Стасевіч, Казанцаў, Ржеўскі, Юрэвіч.

Апроч таго, з камандай прыляцеў і капітан каманды Аляксандар Ермаковіч. У яго траўма, і ён на поле ня выйдзе, паведамляе сайт Спорт‑Сегодня са спасылкай на сайт ФК БАТЭ.

Футбалісты БАТЭ разьмясьціліся ў пяцізоркавым гатэлі «Рэнэсанс».

Сёньня ж на «Пятроўскім» прайшла прэс‑канфэрэнцыя галоўнага трэнера беларускага клюба.

«Пра горад у нас самыя прыемныя ўражаньні, мы сюды ўжо прыяжджалі на Кубак Садружнасьці. Да гульні з «Зэнітам» рыхтаваліся ў штатным рэжыме. Адзіны вынятак — у нас было вельмі шмат інфармацыі пра чэмпіянат Расеі, і «Зэніт» — найбольш вывучаны намі супернік, цытуе словы Віктара Ганчарэнкі Спорт‑Сегодня.

***

Матч «Зэніт» - БАТЭ пройдзе ў аўторак, 21 кастрычніка. Пачатак у 19:30. Трансьляцыя на БТ у 19:15.

***

Дарэчы, матч «Зэніт» - БАТЭ будзе судзіць партугальскі арбітар Пэдру Праэнса Алівэйра Алвэш Гарсія. Ён двойчы судзіў матчы з удзелам расейскіх клюбаў, і ... двойчы нашыя суседзі прайгравалі. Летась ЦСКА на выезьдзе пры судзействе Праэнсы прайграў ПСВ у Лізе чэмпіёнаў (1:2), а маскоўскі «Спартак» быў разьбіты марсэльскім «Алімпікам» у Францыі зь лікам - 0:3.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?