28.04.2018 / 13:52

Трасу М2 ад Кургана Славы перакрыюць заўтра: адкрыццё мотасезона 1

Адкрыццё мотасезона 2018. H.O.G. SpringChallenge адбудзецца 29 красавіка ў Мінску. Удзел прымуць байкеры з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы.

Пачатак руху калоны байкераў у суправаджэнні мота-патрулёў ДАІ плануецца ў 12.00 ад мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», распавялі ў прэс-службе МУС. Мотакалона будзе рухацца па трасе М2 (Мінск — Слабада — Навасады), далей — па праспектах Незалежнасці і Пераможцаў, да месца правядзення асноўных мерапрыемстваў, прымеркаваных да адкрыцця мотасезона, — аўтастаянкі каля Дома футбола (пр. Пераможцаў, 20/3 ).

Па ходзе руху мотакалона будзе паэтапна кароткачасова абмяжоўвацца рух. Аб'езд будзе арганізаваны па прылеглых дарогах і вуліцах. Адкрывацца рух будзе адразу пасля праходжання калоны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
тома / Адказаць
28.04.2018 / 15:42
Знава выпендроны адрэналiн будуць грабсьцi,ды падбухторваць шчакюкоу да набыцця трашчотак.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру