president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Жыткавіцкім райвыканкаме, паведамляе БелТА.

Як было адзначана на нарадзе прадстаўнікамі праваахоўных органаў, п'янства з'яўляецца сур'ёзнай праблемай, якая ўплывае і на дарожную бяспеку, прыводзіць да вытворчага траўматызму. Яшчэ адна праблема, з якой часта даводзіцца сутыкацца, — крадзяжы.

«Вось таму я і кажу: старшыні райвыканкамаў, сядайце разам з пракурорамі і кіраўнікамі РУУС, прымайце меры. Не расказвайце пра тое, што ў вас не хапае паўнамоцтваў. Вельмі жорсткія прымайце меры», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Гэта (крадзяжы) трэба выкарчоўваць. Гэтыя несуны мала таго што крадуць. Часам горш, яны ўздзейнічаюць негатыўна на іншых людзей, якія гэтага не робяць. Таму трэба прымаць жорсткія меры», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

«А па п'яніцах, рабіце што хочаце, але міліцыя і пракурор павінны навесці парадак. Няма іншага шляху. Ну і кіраўнікі больш жорсткія павінны падыходзіць да гэтага», — звярнуў увагу кіраўнік краіны.

«Вядома, будуць крадзяжы, п'яніцы… Але гэта не павінна быць вышэй за пэўны ўзровень і мяжу. Таму трэба жорсткія меры прымаць у гэтых адносінах», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0