Збор сродкаў для правядзення цырымоніі ўручэння прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» стартаваў на «Талацэ», паведамляе прэс-служба руху.

11-е ўручэнне прэміі запланавана на 23 чэрвеня. Ёй узнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды, новага лаўрэата абірае журы з пераможцаў мінулых гадоў.

Мяркуецца, што ўсе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю цырымоніі ўручэння прэміі (у тым ліку на выраб статуэткі для лаўрэата), а таксама арэнду аўтобуса для ўдзельнікаў цырымоніі з Мінска.

«Уручэнне прэміі стала добрай традыцыяй, мерапрыемства збірае сотні ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі. Гэтым разам мы прапануем кожнаму беларусу стаць яе суарганізатарам, і для гэтага збіраем грошы праз краўдфандынг», — адзначыў старшыня Руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.

Запланавана сабраць 5 тысяч рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0