Грамадства2222

Судзяць жыхароў Мінска, якія правялі пікет за вызваленне палітвязняў

Сёння ў судзе Першамайскага раёна Мінска да 7 сутак арышту прысудзілі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага. Пра гэта Свабодзе распавяла журналістка Любоў Лунёва, якая прысутнічала ў судзе.

«Яго судзілі за пікет 26 красавіка, які адбыўся падчас збору Чарнобыльскага шляху, але па іншым баку праспекту. Паколькі гэта ўжо Першамайскі раён, то там і судзілі», — кажа Лунёва.

Вінярскага затрымалі пасля таго, як ён выйшаў з дому ў краму. Актывіст прасіў замяніць пакаранне на штраф, паколькі дома ў яго засталася 76-гадовая маці, якую ён даглядае.

«Маці Вінярскага мае гіпертанію і ёй нельга хвалявацца. А яна нават не ведае, куды знік сын. Выйшаў у краму і знік. Ён прасіў даць іншае пакаранне, абы не суткі, але не атрымалася», — гаворыць журналістка.

Сам актывіст паспеў распавесьці прысутным, што лічыць сваё затрыманне спробай нейтралізацыі напярэдадні акцыі 1 мая.

Па словах Любові Лунёвай, неўзабаве на суд павінны даставіць актывістаў Вольгу Мікалайчык і Леаніда Кулакова. Пра спробу ўварваньня ў дом Вольгі Мікалайчык паведаміў у сваім Фэйсбуку праваабаронца Сяргей Сыс.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ6

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ6

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць