На самай вялікай у свеце статуі Хрыста ў польскім горадзе Свябодзін усталявалі абсталяванне, якое раздае wi-fi, па просьбе мясцовага святара. Цяпер антэны дэмантуюць, паведамляе Fakt24.
Парафіяльны святар падпісаў кантракт з правайдарам у 2016 годзе. Кампанія ўсталявала на верхавіну 33-метровай статуі Хрыста Валадара абсталяванне і, паводле дамовы, павінна была даць бясплатнае відэаназіранне і доступ у інтэрнэт для парафій, паломнікаў і турыстаў побач са статуяй.
Аднак біскуп распарадзіўся зняць абсталяванне для раздачы інтэрнэту да 10 мая. У епархіі сказалі, што гэта абражае пачуцці вернікаў.
0
0
0
0
0
0