У Мінску 29 красавіка праходзіць адкрыццё байкерскага сезона H.O.G. Spring Challenge 2018. Большасць матацыклістаў на мерапрыемстве — на культавых Harley-Davidson. Да Кургана Славы прыехалі Віктар Лукашэнка з сям'ёй, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і начальнік рэспубліканскай ДАІ Дзмітрый Карзюк, піша Tut.by.
У цэнтры — Віктар Лукашэнка, злева — сын генпракурора Расіі Арцём Чайка.
Да Кургана Славы пад Мінскам з'ехаліся байкеры з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы — па папярэдніх падліках арганізатараў, усяго каля 6000 чалавек.
Сярод байкераў ля Кургана Славы — Віктар Лукашэнка, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк.
Ігар Шуневіч прыехаў на адкрыццё сезона на байку
Віктар Лукашэнка расказаў, што пакатацца на байку яму ўдаецца два разы на тыдзень — на ім ён ездзіць на трэніроўкі.
— І жонку катаю, і дачок, — кажа ён.
Ён не хавае: мотаасяроддзе яму падабаецца, «надакучылі касцюмы і гальштукі».
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч да Кургана Славы прыехаў на матацыкле, але, прызнаецца, на байк садзіцца рэдка.
— Вось выйду на пенсію, тады…