Адзін з заснавальнікаў Google Сяргей Брын у штогадовым карпаратыўным лісце папярэдзіў пра небяспекі штучнага інтэлекту (ШІ).

Сяргей Брын.

Сяргей Брын.

Па словах Брына, такі магутны інструмент, як ШІ, прымушае людзей задавацца новымі пытаннямі і быць больш адказнымі. «Як [гэтыя тэхналогіі] адаб'юцца на працаўладкаванні? Як мы зразумеем, што адбываецца ў іх унутры? Як яны могуць маніпуляваць людзьмі? Ці бяспечныя яны?» — пытаецца бізнэсмен.

Як піша Wired, Брын і другі заснавальнік Google Лары Пэйдж раней ужо згадвалі ШІ ў карпаратыўных штогадовых пасланнях. Аднак у новым лісце, адзначае выданне, Брын назваў апошнія дасягненні ў гэтай сферы рэнесансам. «Новая вясна штучнага інтэлекту — самае значнае развіццё камп'ютарных тэхналогій у маім жыцці», — напісаў прадпрымальнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0