Расійскія боты спрабавалі дапамагчы лідару апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбіну выйграць леташнія выбары, гаворыцца ў сумесным расследаванні газеты Times.

«У рамках расследавання атрымалася выявіць 6 500 расійскіх акаўнтаў у Twitter, якія актыўна агітавалі за Корбіна за некалькі тыдняў да выбараў. Шмат акаўнтаў мелі ў профілі жаночыя англійскія імёны, але насамрэч кіраваліся ботамі», — піша выданне.

Сама Лейбарысцкая партыя, да якой газета звярнулася па каментар, паведаміла, што яна «не ведае ні пра якія аўтаматызаваныя боты, не плаціла за гэтыя паслугі і не ведае нічога пра прыхільнікаў партыі, якія маглі б гэтым займацца».

У той жа час лейбарысты выказалі здагадку, што расійскія боты маглі падтрымліваць кансерватараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0