Крымінальны суд Багдада прысудзіў 19 расіянак да пажыццёвага зняволення па абвінавачванні ў прыналежнасці да тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Жанчын прызналі вінаватымі «ва ўступленні ў ІД і ў падтрымцы» баевікоў. Акрамя таго, былі асуджаныя шэсць жанчын з Азербайджана і чатыры з Таджыкістана.

Для расіянак на пасяджэнне запрасілі выкладчыка рускай мовы з Багдадскага універсітэта, які выступіў у ролі перакладчыка.

«Мы звяжамся са сваякамі, каб паведаміць ім пра вердыкт суда», — прыводзіць AFP словы расійскага дыпламата, які прысутнічаў на пасяджэнні.

У канцы красавіка афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава распавяла пра тое, што ў турме крымінальнага суда Багдада знаходзяцца ад 50 да 70 рускамоўных жанчыны і больш за 100 дзяцей, якія, як мяркуецца, з'яўляюцца грамадзянамі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?