Каля 60 рэканструктараў з розных гарадоў Польшчы і Беларусі, а таксаму па аднаму з Вугоршчыны і Чэхіі прыехалі 29 красавіка да Новага замку ў Гродне, каб ушанаваць памяць караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя, а таксама выступіць перад гродзенцамі.

Для многіх рэканструктараў гэта ўжо трэці прыезд у Гродна. У асноўным усе яны займаюцца рэканструкцый эпохі 16-17 стагоддзяў. У двары Новага замка гасцей сустракала вялікая колькасць гараджан. Шмат хто падыходзіў да рэканструктараў знаёміцца і фатаграфавацца.

Арганізатарамі Дзён Стэфана Баторыя ў Гродне з’яўляюцца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і польскі клуб «Гусар». Упершыню рэканструктары з Польшчы прыязджалі ў Гродна ў снежні 2016 года.

Сёлета да фестывалю далучыліся і беларускія клубы з Мінска і Бабруйска.

-
Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне
-
«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце
-
«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі
Каментары