Фото: Инга Шкелер

У цэнтры — Віктар Лукашэнка, злева — сын генпракурора Расіі Арцём Чайка.

У Мінску 29 красавіка прайшло адкрыццё байкерскага сезона H.O.G. Spring Challenge 2018. Да Кургана Славы прыехалі сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар з сям'ёй, міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і начальнік ДАІ Дзмітрый Карзюк.

Усяго сабралася каля 6000 чалавек, у тым ліку госці з Расіі і Еўрасаюза.

Сярод ганаровых гасцей быў Арцём Чайка. Гэта сын генпракурора Расіі і чалавек неадназначнай рэпутацыі. Яму было прысвечанае спецыяльнае расследаванне расійскага антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага.

Расследаванне выявіла ў Чайкі дарагую нерухомасць у краінах Заходняй Еўропы. Акрамя таго, ён кантралюе шматлікія прадпрыемствы ў Расіі — часта яны аказваліся ў яго руках у выніку непразрыстых аперацый.

Віктар Лукашэнка з жонкай не першы год бяруць удзел у мотапрабегах. Здаецца, матацыкл — такое ж «палітычнае» хобі для сына, як у Аляксандра Лукашэнкі — хакей.

Мотапрабегі Віктар выкарыстоўвае ў тым ліку для выбудовы кантактаў з Расіяй. Акрамя таго, беларускія мотапрабегі сталі свайго роду заменнікам для актыўнасці чыста расійскіх мотаклубаў у Беларусі. У прыватнасці, раней на Беларусь былі спрабавалі распаўсюдзіць сваю актыўнасць «Начныя воўкі», актывісты якіх адыгралі пэўную ролю ў захопе Крыма і Данбаса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?