У Гомелі першай ахвярай мотасезона-2018 стаў інспектар ДАІ на службовым байку BMW, пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на «GOMEL MOTO».

Фота:vk.com/gomelmoto

Фота:vk.com/gomelmoto

Трагедыя адбылася 30 красавіка днём на вуліцы Фядзюнінскага, недалёка ад Упраўлення ДАІ.

Відавочцы сцвярджаюць, што супрацоўнік ДАІ на байку гнаўся за матацыклам па сустрэчнай, у гэты момант разварочваўся Nissan Qashqai. Матацыкл урэзаўся ў аўто і загарэўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0