30.04.2018 / 22:19

Для касманаўтаў распрацуюць саўну, рукамыйнік і пральную машыну 2

Расійскі навукова-даследчы і канструктарскі інстытут хімічнага машынабудавання прыступіў да распрацоўкі саўны і пральнай машыны для выкарыстання на арбітальных станцыях і базах на іншых планетах, паведамляе РІА Навука.

Так выглядалі першыя душавыя кабіны.

Першы касмічны душ з'явіўся ў 1974 годзе. Гэта была кабіна з поліэтылену, у якой касманаўты маглі мыцца, не асцерагаючыся, што вільгаць патрапіць на электраабсталяванне станцыі. Апошні раз падобная ўстаноўка выкарыстоўвалася на арбітальным комплексе «Мір». На МКС душ не сталі рабіць.

Цяпер пастаўленая задача «пачаць распрацоўку сродкаў санітарна-гігіенічнага забеспячэння (душ, саўна, рукамыйнік, пральная машына) і сістэмы рэгенерацыі санітарна-гігіенічнай вады».

Цяпер жа касманаўты абціраюцца вільготнымі ручнікамі, носяць адзін касцюм па трое-чацвёра сутак, пасля чаго выкідваюць яго.

2
Жыхарзямлi / Адказаць
01.05.2018 / 06:51
Дак ента, ня толькi касьцюм, але i майткi i шкарпэткi носяць па 3-4 сутак, а потым выкiдваюць, а зубную пасту яны проста праглынаюць, уявiце сабе, 666 дзён у космасе, як нядау'на адна астранау'тка, i у'весь гэты час трэба снедаць i вячэраць зубной пастай. Жалудак з жалеза. А яшчэ, цi тое адзенне, апроч майтак i скарпэткау', нельга аддаць у дзiцячыя дамы? Якая мне карысць з таго, што яны там нiбыта матляюцца у'верхнiх слаях атмасферы i кожныя 3-4 днi спальваюць свае адзенне.
1
Дима / Адказаць
01.05.2018 / 11:56
В то время, как пенсионерам с их пенсиями дают очередные подачки))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру