05.05.2018 / 11:46

Пісьменнік з Бабруйска стварыў іранічны дакумент эпохі 9

І — паслаў усіх у Бабруйск…

Днямі пісьменнік, журналіст, галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка выдаў кнігу іранічнай прозы — постмадэрнісцкі раман «Неверагодныя прыгоды Вацлава Прынцыпа, або Бабруйск і яго жывёлы». Па жанравым вызначэнні аўтара, гэта раман-трансформер-трэвел-комікс.

У кнізе абыгрываецца вядомая на прасторы постсавецкіх краін субкультура, якая абрала сваёй «сталіцай» Бабруйск. Гэтаксама ў ёй ствараецца «міф пра Бабруйск» як пра Шамбалу ўсёй Беларусі (і не толькі Беларусі).

Адна з галоўных «ліній» рамана — 25-гадовая гісторыя незалежных беларускіх СМІ, дадзеная на мяжы нон-фікшн і фікшн.

Герой кнігі — журналіст, кіраўнік незалежнай газеты «Перадапошнія навіны». Ён увесь час аказваецца ў драматычных, пацешных, а часцяком — камічных сітуацыях, якія яму літасціва прапануе сучасная беларуская рэчаіснасць.

Асобныя часткі кнігі (у якасці фельетонаў) у розны час публікаваліся ў блогах пісьменніка — на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў, у інтэрнэт-газеце «Бабруйскі кур'ер», на сайце «Медыякрытыка».

У сэнсавым падтэксце рамана, а таксама ў самім факце выдання гэтай кнігі — ідэя вечнага вяртання. Таксама ў гэтым творы можна пабачыць іранічнае мігаценне міфа аб Адысею, — як у дачыненні да галоўнага героя кнігі Вацлава Прынцыпа, так і самога аўтара, які на працягу 20 гадоў «вяртаецца» да сваіх чытачоў.

1
Слуцак / Адказаць
05.05.2018 / 11:56
Вельмі цікава! А дзе можна набыць?
1
ЯНКА / Адказаць
05.05.2018 / 12:08
★ Чакаем сыквэл: «Неверагодныя прыгоды Насты Вашукевіч, альбо Бабруйск і ягоныя рыбы». ★
1
гыгыгы / Адказаць
05.05.2018 / 12:31
А што вы сабе думаце, спадарства. Вось, напрыклад, кали у рф едзеш па шляху бранск- смаленск там недзе пасярэдзине есць паварот на "старасмаленскую" дарогу, у бок Беларуси. Вядомаж - указацель статць. Дык угадайце што там написана? Минск?- не. Можа Магилеу, ци няхай сабе хоць Крычау? Зноу - не. Вядома ж - БАБРУЙСК!!!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру