Грамадства8080

«Начныя ваўкі» не пусцілі журналістаў «Белсата» на сваю прэс-канферэнцыю ў Брэсце

Сябры мотаклуба «Начныя ваўкі» не пусцілі двух журналістаў тэлеканала «Белсат» на сваю прэс-канферэнцыю, якая прайшла 1 мая ў будынку Генеральнага консульства Расеі ў Брэсце.

1 мая ўдзельнікі мотамаршу «Дарогі Перамогі — на Берлін» на чале з лідарам мотаклуба «Начныя ваўкі» Аляксандрам «Хірургам» Залдастанавым пад'ехалі да будынку Генеральнага консульства Расеі ў Брэсце. Тут члены мінскай філіі «Начных ваўкоў» перашкаджалі працы журналістаў тэлеканала «Белсат»: яны закрывалі спінамі аператара, не давалі праводзіць здымку, а затым не пусцілі ў будынак расійскага генконсульства, дзе прайшла прэс-канферэнцыя матацыклістаў перад выездам да беларуска-польскай мяжы. У зносінах з расійскім генконсулам Ігарам Канякіным Аляксандр Залдастанаў назваў карэспандэнтаў «Белсату» «правакатарамі».

Падчас прэс-канферэнцыі лідар «Начных ваўкоў» адзначыў, што «беларускі ўчастак» мотомарша прайшоў спакойна.

«Нават намёку на [негатыў] не было. Адзіны пазітыў. Людзі не пыталіся, куды мы едзем. Усё толькі хацелі чымсьці дапамагчы і штосьці для нас добрае зрабіць. Гэта мы адчувалі на працягу ўсяго маршруту. (…) Мы гатовыя да цяжкасцяў, якія нас будуць чакаць у Польшчы, у Чэхіі. Мы ўжо пра гэта ведаем — людзі паведамлялі. Таму пазітыў для нас скончыцца на мяжы з Брэстам», — паведаміў Аляксандр Залдастанаў.

Пасля прэс-канферэнцыі матацыклісты адправіліся ў Брэсцкую крэпасць. Затым калона паедзе да пункта пропуску «Брэст», адкуль члены «Начных ваўкоў» паспрабуюць перасячы беларуска-польскую мяжу, каб далучыцца да еўрапейскага участку мотомарша.

Мотамарш «Дарогі Перамогі», які праходзіць з 22 красавіка да 9 мая, завершыцца ў Берліне. Плануецца, што мотакалона пройдзе па сталіцы Германіі са сцягамі Перамогі. Працягласць маршруту — больш за 6000 км.

Каментары80

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан8

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст АНТ пахваліўся, як разгаварыў для свайго фільма беларусаў замежжа. Насамрэч ён нават не размаўляў з імі6

Скандальны мінскі рэстаран змяніў назву, але ўласнікі брэнда ўсё роўна незадаволеныя

Беларус некалькі разоў паспяхова прыязджаў з Польшчы на радзіму. А ў апошні раз не змог выехаць праз палітычную крыміналку25

Беларускіх школьнікаў будуць вучыць кіраваць дронамі13

Беларускія ўлады летась даслалі запыт на выдаленне 50 відэа з YouTube. Ім адмовілі4

Джулі Дэвіс, якую некалі прызначалі паслом ЗША ў Беларусі, узначаліць дыпмісію ў Кіеве

Топ-3 карумпаваныя прэзідэнты Усходняй Еўропы — новы фэйк 1

«Мы зрабілі больш за любую іншую дзяржаву». Трамп абвясціў 8 мая Днём Перамогі ў ЗША30

Мінчанка папрасіла Кухарава памяняць ёй кватэру праз інфрагук ад суседскага камп'ютара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан8

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць