У Мінску на маёўцы затрымалі 5 паплечнікаў Мікалая Статкевіча.
У некаторых з іх былі нацыянальныя сцягі і плакаты з сацыяльнымі лозунгамі — «Дайце народу свабоду і работу». А вось Сяргей Спарыш прыйшоў з плакатам некарэктнага зместу пра «вусатага пеўня».
Сярод затрыманых таксама Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў і Яўген Афнагель.
«Затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУСе. Яны адмовіліся станавіцца тварам да сцяны», — паведаміў у сваім фэйсбуку Мікола Статкевіч.