17—19 кастрычніка 2008 года пад патранатам Пасольства Беларусі ў Польшчы былі праведзены Дні беларускай культуры ў Ніжнесілезскім ваяводстве Польшчы.

Урачыстае адкрыццё Дзён адбылося ў зале Максіміліяна старадаўняга замку ў Валбжыху. Праграма мерапрыемстваў уключала адкрыццё мастацкай выставы «Прырода — чалавек — гармонія» мастакоў з Мінска Сяргея і Рыты Цімохавых, канцэртнае выступленне ансамбля акардэаністаў «Туцці» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Падчас адкрыцця Дзён выступілі старшыні аддзялення Таварыства супрацоўніцтва «Польшча-Ўсход» у Валбжыху Лешак Салярак і Таварыства «Польшча—Беларусь» Баляслаў Хмялінскі, дарадца пасольства Тадэвуш Стружэцкі. Усяго сабралася каля 200 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?