Аўто3838

ДАІ аштрафавала мэра Капыля і журналістку АНТ за непрышпіленыя рамяні бяспекі ў тэлесюжэце

Чытач партала ABW.by Аляксандр Максіменя заўважыў у эфіры тэлеканала АНТ правапарушэнне. Падчас сюжэту пра Капыльскі раён у «Контурах» у кадры з'явіліся старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і журналістка АНТ. І абое непрышпіленыя!

Неабыякавы грамадзянін напісаў заяву ў ДАІ з просьбай даць сітуацыі юрыдычную ацэнку.

«Паведамляю, што ва УУС Мінаблвыканкама разгледжаны Ваш электронны зварот па факце парушэння патрабаванняў Правілаў дарожнага руху з боку кіроўцы і пасажыра аўтамабіля Hyundai, размешчанага ў вольным доступе ў сетцы Інтэрнэт сюжэту тэлеканала АНТ.

Па выніках праведзенай праверкі кіроўца і пасажыр аўтамабіля Hyundai прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці», — гаворыцца ў адказе выканаўцы абавязкаў начальніка упраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама Міхаіла Акуліча.

Аператара — які таксама быў непрышпілены — пакуль не аштрафавалі.

Адметна, што ў падобнай сітуацыі ДАІ адмовілася штрафаваць Аляксандра Лукашэнку спасылаючыся на яго недатыкальнасць.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

У палескім Лагішыне гатовы да працы падарунак Радаслава Сікорскага

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць