Першы намеснік атамана «ўсевялікага войска данскога» Міхаіл Бяспалаў распавёў, што ў Растове-на-Доне казакі будуць прыцягнуты да аховы парадку падчас Чэмпіянату свету па футболе:

«Мы рыхтуем 200 дружыннікаў, якія будуць рэгулярна з паліцыяй працаваць, будуць прыцягвацца і валанцёры-казакі. Плюс 100 коннікаў у форме — у нас там больш за 300 агулам», — растлумачыў Бяспалаў.

Паводле яго слоў, на тэставых матчах, казакі «у поўнай меры ва ўзаемадзеянні з паліцыяй адпрацоўваюць падтрыманне парадку».

«Але ў адрозненне ад паліцыі, мы прадстаўляем Ціхі Дон, мы пазначаем, што мы — данскія казакі, з лампасамі, у прыгожай форме, з усмешкай. Нават пачынаем вывучаць замежныя мовы, — заўважыў прадстаўнік казачай арганізацыі. — Вядома, мы не паспеем вывучыць пяць моў, тых, хто да нас прыедзе, але, па меншай меры, я думаю, што казакі заўсёды знойдуць, як людзям патлумачыць — куды ісці, як сябе паводзіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0