02.05.2018 / 19:54

Лукашэнка зняў Уладзіміра Патупчыка з пасады міністра энергетыкі 10

Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка. Аб прычынах звальнення не паведамляецца. Патупчык прабыў на пасадзе 5 гадоў.

Уладзіміру Патупчыку 59 гадоў, ён нарадзіўся ў Светлагорску Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расіі.

2 гады быў галоўным інспектарам па Мінску, займаў пасады міністра працы і сацыяльнай абароны, намесніка прэм'ер-міністра, ва ўрадзе курыраваў сацыяльную сферу.

Міністрам энергетыкі Патупчыка прызначылі ў 2013 годзе.

0
mmm / Адказаць
02.05.2018 / 20:04
Падаецца, электрычнасць ад АЭС будзем есці на снеданак, абед і вячэру...
0
Джоннi / Адказаць
02.05.2018 / 20:33
Першая ахвяра БелАЭС? :)
0
Между протчым / Адказаць
02.05.2018 / 20:37
Не змог растлумачыць якім чынам АЭС будуць уладжваць у эканоміку краіны?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру