02.05.2018 / 22:00

Мова наша. Пакупнік ці купец? 33

«Знайдзі мне купца на хату», — пачуў я ад чалавека з Валожыншчыны.

Слоўнікі фіксуюць толькі даволі штучнае, кніжнае слова «пакупнік» (хоць па-беларуску слова «пакупаць» няма — кажам «купляць»).

Як аказалася, слова «купец» у значэнні buyer, покупатель, хоць у слоўніках пазначанае як «састарэлае», масава выкарыстоўваецца ў розных раёнах Беларусі. Зірніце, што пішуць:

А якую форму гэтага слова чулі вы? Ці варта ўвесці ў слоўнікі слова «купец» у значэнні «пакупнік»?

nn.by

7
хамса / Ответить
02.05.2018 / 21:41
купец.. а жаночы варыянт будзе купчыха? мне гэтыя -чыхи не падабаюцца
3
henik / Ответить
02.05.2018 / 21:49
На Случчыне гістарычнай - толькі слова купец
3
Ян / Ответить
02.05.2018 / 21:53
У слоўніку ёсць "купец", проста афіцыйна ў значэнні 'пакупнік' лічыцца размоўным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы:

Купец назоўнік | ніякі род
1. Багаты гандляр, уладальнік прыватнага гандлёвага прадпрыемства. К. першай гільдыі.  2. Пакупнік (размоўнае). Знайсці купца на тавар. || памяншальная форма: купчык. || назоўнік: купчына. || жаночы род: купчыха. || зборны назоўнік: купецтва. || прыметнік: купецкі. К. сан.
Показать все комментарии/ 33 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера