КДБ выкрыў палкоўніка запасу — агента замежнай разведкі, паведамляе БелТА.

Па словах старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, гэта высокапастаўлены вайсковец, палкоўнік запасу, які меў доступ да асабліва ахоўваных звестак у Генеральным штабе, Дзяржаўным сакратарыяце Рады бяспекі і нават некаторых дакументаў, якія паступаюць з Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Паведамляецца, што гэты чалавек быў затрыманы на месцы злачынства. Ён ужо прызнаў віну.