Ніякае, нават самае дарагое і фірмовае піва з крамы, не можна параўнацца з сапраўдным, уласна звараным. У гэтым перакананы гаспадар Васіль, які ведае ўсе таямніцы прыгатавання гэтага напою.

Віктар Шукеловіч у чарговай серыі праграмы «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» наведаўся ў вёску Жораўка, што ў Любанскім раёне, і пад пільным наглядам спадара Васіля паспрабаваў зварыць уласнае крафтавае піва ў печы.

«У Сярэднявеччы людзі думалі: «А адкуль у піве алкаголь?» І вырашылі, што гэта піўныя феі… Цяпер мы ведаем, што гэта дрожджы. Раней выкарыстоўвалі дзікія дрожджы. Пасля варкі выстаўлялі чан з півам на паветра. Усё, што туды нападала, гэта і былі дзікія дрожджы», — патлумачыў спадар Васіль.

Як ставіцца жонка да захаплення мужа півам? Што такое саладушка? Які хмель лепшы? З чым ядуць сусла? Ад чаго залежыць моц? Пасля якога піва менш будзе балець галава? І, урэшце, колькі ж трэба чакаць, каб піва выхадзілася?..

Як справіўся Віктар, і што ў яго выйшла за дзіва, глядзіце ў прэм’ерным выданні «Вяскоўцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0