Распаўсюд тэлепраграм «9 Хваля», Amazing LIFE, Nat Geo Wild HD, «Кіналюкс» і «Парк забаў» спынены ў Беларусі, паведамляе Міністэрства інфармацыі.

Трансляцыя завершана з-за таго, што аператары электрасувязі не зьвярнуліся ў Мінінфарм за прадаўжэннем дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі.

Таму тэлепраграмы «9 Хваля», Amazing LIFE, Nat Geo Wild HD, «Кіналюкс» і «Парк забаў» выключаюцца са спісу замежных СМІ, якія атрымалі дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі. Іх распаўсюджванне з'яўляецца недапушчальным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0