Продаж квіткоў на чэрвеньскія паказы спектакля «Радзіва «Прудок» Купалаўскага пачнецца 3 мая а 11:00, паведамілі «Мінск-Навінам» у агенцтве ARS Communications Minsk.

Убачыць пастаноўку можна будзе 1, 4, 10, 25 і 26 чэрвеня. Квіткі на прэм'еру на 16, 17 і 25 мая выкупілі за некалькі гадзін пасля анонсу продажаў.

На сайце Купалаўскага анлайн квіткі не даступныя.

Спектакль будзе пастаўлены на Камернай сцэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0