Літаратура11

Пачынаецца прыём заявак на прэмію Гедройца

https://s0.rbk.ru/v6_top_pics/resized/1180xH/media/img/6/97/755253259846976.jpg

Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску распачынаюць чарговы сезон Прэміі імя Ежы Гейдройца, паведамляюць арганізатары.

У гэтым годзе аргкамітэт Прэміі ідзе на пэўны эксперымент, каб наблізіць выбар пераможцаў да ідэалу аб’ектыўнасці: упершыню журы будзе складацца пераважна з літаратуразнаўцаў і крытыкаў. Таксама плануецца запусціць механізм уліку чытацкага меркавання адносна вылучаных кніг, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Прэтэндаваць на ўдзел могуць кнігі, напісаныя на беларускай мове, у жанрах мастацкай і дакументальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым альбо электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 снежня 2017 года. Прыём заявак будзе завершаны 31 мая.

Для лаўрэатаў прэміі прадугледжваецца наступнае грашова-каштоўнаснае заахвочванне:

— першае месца: чэк на суму, эквівалентную 5000 еўра, за выняткам усіх неабходных падаткаў;

другое месца: творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў у Вісбю (Швецыя),

— трэцяе месца: друк кнігі ў выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Кнігарня пісьменніка».

Пазней будзе названы лонг-ліст з 12 кніг і шорт-ліст з 6 кніг.

***

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка».

Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў — «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько — «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур — «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік з кнігай «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017)

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча28

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай18

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць