Беларусь прэзентавала на міжнароднай азіяцкай выставе ўзбраення і вайсковай тэхнікі «DSA — 2018» высокадакладнае процітанкавае ўзбраенне, паведамляе Дзяржкамваенпрам.
«Гранатамётны комплекс ММ-60 калібра 60 мм уключае транспартна-пускавы кантэйнер (ТПК) з шматцэлевай рэактыўнай гранатай і прыбор кіравання агнём. Пры гэтым ТПК могуць аператыўна ўмацоўвацца і ўтвараць шматствольную сістэму, а пускавыя прыстасаванні, прымацаваныя да любога ТПК, здольны кіраваць стральбой кожнага ТПК асобна або забяспечваць залпавую стральбу са шматствольнай сістэмы», - распавялі ў камітэце.
Паводле інфармацыі ведамства, комплекс прызначаны для барацьбы з сучаснымі асноўнымі баявымі танкамі, браніраванымі, лёгкабраніраванымі і небраніраванымі цэлямі, паражэння жывой сілы праціўніка ў сродках індывідуальнай бронеабароны ў бункерах, дзотах, лёгкіх хованках палявога тыпу, збудаваннях гарадскога і сельскага тыпаў.
Як адзначылі ў ДВПК, разлік комплексу складае 1-2 чалавекі.